Новае паступленне ў БДАМЛМ
17 лістапада 2026 года фонды Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) папоўніліся дакументамі вядучага майстра сцэны, вядомага савецкага і беларускага артыста тэатра і кіно, народнага артыста Беларускай ССР, народнага артыста СССР Расціслава Іванавіча Янкоўскага.
Гэты каштоўны збор быў перададзены нявесткай Вольгай Ігараўнай Янкоўскай пры непасрэдным садзейнічанні кіназнаўцы В.А.Сцяпанавай.
Расціслаў Іванавіч нарадзіўся 5 лютага 1930 года ў г.Адэсе. З 1957 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага ён сыграў больш за 160 роляў у класічным і замежным рэпертуары. Шмат разоў адзначаўся ганаровымі граматамі, ордэнамі і медалямі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духовное возрождение», прызам «За лучшую мужскую роль» у конкурсе тэлевізійных фільмаў XV ММКФ «Лістапад», тэатральнай прэміяй «Золотая маска» за значны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва, міжнародна-дзяржаўнай прэміяй СНГ «Звёзды Содружества» і інш.
Перададзеныя дакументы прадстаўлены біяграфічнымі і творчымі матэрыяламі: тэксты роляў, фатаграфіі, дыпломы, граматы і інш.
Папаўненне архіва будзе прадаўжацца.
БДАМЛМ выказвае глубокую ўдзячнасць Вользе Ігараўне за перадачу дакументаў, якія дазволяць будучым пакаленням даследчыкаў і аматараў мастацтва па вартасці ацаніць уклад Р.І.Янкоўскага ў беларускую культуру.
![]() |
| 1. Загадчык аддзела БДАМЛМ М.І.Пышынская, В.І.Янкоўская, В.А.Сцяпанава |
![]() |
| 2. М.І.Пышынская, В.І.Янкоўская, В.А.Сцяпанава падчас перадачы дакументаў |


