Моладзь Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў на форуме маладых спецыялістаў!
У Дзяржынску 11 лістапада прайшоў абласны форум маладых спецыялістаў, які сабраў больш за 270 юнакоў і дзяўчат, якія пачынаюць свой прафесійны шлях у 2026 годзе ў розных сферах эканомікі сталічнага рэгіёну. Мерапрыемства стала пляцоўкай для дыялогу, абмену вопытам і знаёмства з перспектывамі развіцця Мінскай вобласці.
У складзе дэлегацыі ад БДАКФФД у мерапрыемстве прынялі ўдзел вядучыя інжынеры аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій А.Д.Асташэвіч і В.С.Кулеш.
Удзельнікі форуму папрацавалі ў тэматычных секцыях на базе вядучых прадпрыемстваў Дзяржынскага раёна, наведалі знакавыя месцы Дзяржінскага райёна, у тым ліку мемарыяльны комплекс Героя Савецкага Саюза Марата Казея ў в.Станькава, дзе ўшанавалі яго памяць.
Праграма форуму працягнулася з кіраўніком цэнтральнага рэгіёна Аляксеем Іванавічам Кушнарэнка. На форуме абмяркоўваліся пытанні падтрымкі кадраў, жылля і замацавання моладзі ў працоўных калектывах цэнтральнага рэгіёну (куды ў 2026 годзе прыбылі больш за 6 тысяч маладых спецыялістаў). Кіраўнік Міншчыны заклікаў моладзь да актыўнага ўдзелу ў жыцці рэгіёна, вылучэння ініцыятыў, а таксама запэўніў, што такія сустрэчы будуць праводзіцца на пастаяннай аснове, падкрэсліўшы, што моладзь – гэта лакаматыў будучыні краіны, і яе развіццё залежыць ад сумесных намаганняў.
![]() |
| 1. Вядучыя інжынеры аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій А.Д.Асташэвіч і В.С.Кулеш на абласным форуме маладых спецыялістаў. |
![]() |
| 2. Вядучыя інжынеры аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій А.Д.Асташэвіч і В.С.Кулеш на пляцоўцы холдынгу «АМКАДОР». |
![]() |
| 3. Вядучыя інжынеры аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій А.Д.Асташэвіч і В.С.Кулеш на пляцоўцы холдынгу «АМКАДОР». |
![]() |
| 4. Кіраўнік цэнтральнага рэгіёна Аляксей Іванавіч Кушнарэнка на форуме з маладымі спецыялістамі. |




