Фотавыстава БДАКФФД да Дня настаўніка
![]() |
«Учитель – профессия дальнего действия,
Главная на Земле!»
Р. Рождественский
У СССР Дзень настаўніка быў афіцыйна ўсталяваны ў 1965 г.Указам Прэзідыўма Вярхоўнай Рады СССР ад 29 верасня 1965 г. і святкаваўся ў першую нядзелю кастрычніка. Пасля набыцця незалежнасці ў Беларусі святкаванне Дня настаўніка ў першую нядзелю кастрычніка было афіцыйна замацавана Указам Прэзідэнта №157 ад 26 сакавіка 1998 г. «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».
На YouTube-канале БДАКФФД да Дня настаўніка размешчаны промаролік да выставы «Настаўнік – прафесія далёкага дзеяння, Галоўная на Зямлі!».
Цяпер у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца вялізны пласт аўдыёвізуальных дакументаў, звязаных са школьнай адукацыяй.
Даваенныя фотадакументы прадстаўлены відамі будынкаў гімназій і сельскіх школ, фатаграфіямі гімназістаў і сялянскіх дзяцей каля навучальных устаноў, партрэтнымі здымкамі настаўнікаў.
Пасляваенныя і сучасныя фотадакументы адлюстравалі ўсе аспекты школьнага жыцця: аднаўленне школ пасля Вялікай Айчыннай вайны, правядзенне ўрокаў, пазакласных заняткаў і спаборніцтваў, сходаў настаўнікаў, адкрыццё новых школ і шмат іншага.
У кінатэцы архіва захоўваюцца кіначасопісы «Савецкая Беларусь», «Піянер Беларусі», «Навука і тэхніка», дакументальныя фільмы «Наша школа – наш дом» (1960 г.), «Народная учительница СССР О.С. Авраменко» (1985 г.), «Здравствуй, школа!» (2010 г.), тэлеперадачы «Карані. Учительница музыки» (2011 г.), «Перезагрузка. Учитель – это звучит гордо?» (2015 г.), «Наукомания. Школа» (2018 г.), а таксама штотыднёвыя інфармацыйныя тэлеперадачы «Контуры» і «Неделя», сюжэты якіх прысвечаны розным аспектам школьнага жыцця.
У фанатэцы архіва знаходзяцца запісы ўспамінаў вядомых людзей Беларусі пра сваё школьнае жыццё і настаўнікаў, а таксама радыёперадачы «Романтики», «Говорят музыканты», «Успамiн пра дзяцiнства», «Заре навстречу», у змесце якіх асвечаны пытанні школьнага жыцця.
Пра сапраўдных педагогаў у народзе кажуць: «Настаўнік воляю Божай». У гэтых словах – удзячнасць за працу, павага, падзяка і захапленне.
![]() |
| 1. Арх. №A49-234 Фотаальбом удзельніка Першай сусветнай вайны Г.А.Лукоўнікава. Выпускнікі 1913 года Магілёўскай мужчынскай Імператара Аляксандра I Дабраславёнага гімназіі. 2-гі злева ў 1-м шэрагу – настаўнік нямецкай мовы Ф.Ф.Фібіх, 5-й злева ў верхнім шэрагу – Г.А.Лукоўнікаў 1913 г., г.Магілёў, Калекцыянер М.Лукоўнікава |
![]() |
| 2. Арх. №E052071 Вучні, настаўнікі і святар ля будынка пачатковай школы ў в.Купіск Навагрудскага павета /1930-я гг./, Навагрудскае ваяводства, Аўтар здымкі С.Саўко, Калекцыянер Г.Дубатоўка |
![]() |
| 3. Арх. №0-019256 Школьнікі в.Студэнкі разам са сваёй настаўніцай А.М. Матэйчук вяртаюцца са школы 1940 г., Мінская вобл., ЦДАКФД СССР |
![]() |
| 4. Арх. №0-001624 Заслужаны настаўнік БССР А.М.Вяселіцкая вядзе ўрок у 6 «Б» класе беларускай сярэдняй школы №1 г.Брэста 2 верасня 1950 г., г.Брэст, Фотахроніка БелТА, В.Герман |
![]() |
| 5. Арх. №0-037847 Н.Т. Шабураў, 80-гадовы настаўнік малодшых класаў Новатухінскай 7-гадовай школы Дубровенскага раёна, падчас экскурсіі па беразе р.Дняпра са школьнікамі 11 мая 1954 г., Віцебская вобл., Фотахроніка БелТА, С.Капелько |
![]() |
| 6. Арх. №0-030700 На рэпетыцыі струннага аркестра настаўнікаў адна з сярэдніх школ Ашмянскага раёна 23 лютага 1957 г., Маладзечанская вобл., Фотахроніка БелТА, А.Гарэльчык |
![]() |
| 7. Арх. №0-020996 Настаўнік біялогіі Долбнеўскай 7-гадовай школы Высокаўскага раёна В.А.Дарашук з групай юннатаў адбіраюць узоры раслін для кабінета біялогіі 14 верасня 1959 г., Брэсцкая вобл., Фотахроніка БелТА, В.Герман |
![]() |
| 8. Арх. №0-048954 Выкладчыкі фізікі Ліскоўскай СШ Л.Г.Астапенка і Буда-Кашалёўскай СШ В.М.Маслічэнка за зборкай лямпавых прыёмнікаў на курсах, арганізаваных пры Гомельскім інстытуце ўдасканалення настаўнікаў 9 ліпеня 1960 г., г.Гомель, Фотахроніка БелТА |
![]() |
| 9. Арх. №0-049468 У зале з’езда настаўнікаў БССР, які праходзіў у памяшканні Дзяржаўнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета БССР жнівень 1960 г., г.Мінск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі», В.Вехотка |
![]() |
| 10. Арх. №0-056399 Старшыня праўлення Бабруйскага Дома настаўніка А.Я.Каралева (3-я злева) з членамі праўлення за абмеркаваннем перспектыўнага плана работы 12 снежня 1964 г., Магілёўская вобл., Фотахроніка БелТА, М.Жалудовіч |
![]() |
| 11. Арх. №0-084166 Юныя ўдзельнікі радыёспартыўнага гуртка пры дзіцячым пакоі домакіраўніцтва №29 г.Мінска, вучні СШ №114 Алег Смірноў, Міша Каракін, Валодзя Пікулік, Алег Ярашэвіч і іх настаўніца М.І.Кальмаева выходзяць у радыёэфір 26 сакавіка 16 І.Змітровіч |
![]() |
| 12. Арх. №0-102754 Настаўніца рускай мовы і літаратуры інтэрната пры Астроўскай СШ Ляхавіцкага раёна А.П.Альшакова дапамагае вучням выканаць дамашнія заданні 9 лютага 1972 г., Брэсцкая вобл., Фотатэка рэдакцыі газеты «Настаўніцкая газета», П.Нікі |
![]() |
| 13. Арх. №0-109774 Выкладчык фізікі і працы Шчадрынскай СШ Жлобінскага раёна М.К.Равенкаў вядзе ўрок у майстэрні па апрацоўцы металаў 1977 г., Гомельская вобл., Фотатэка рэдакцыі газеты «Настаўніцкая газета», Ю.Захараў |
![]() |
| 14. Арх. №0-114853 Настаўніца музыкі па класе фартэпіяна СШ №1 г.Віцебска Л.А.Карэнеўская падчас індывідуальных заняткаў з вучаніцай 6 «Б» класа Л.Уладзіміравай 14 лютага 1979 г., г.Віцебск, Фотатэка рэдакцыі газеты «На |
![]() |
| 15. Арх. №0-127279 Настаўніца працы, кіраўнік гуртка Жамчужэнскай СШ Баранавіцкага раёна Г.Р.Харавец падчас заняткаў 1988 г., Брэсцкая вобл., Фотатэка рэдакцыі газеты «Настаўніцкая газета», А.Сасіноўскі |
![]() |
| 16. Арх. №0-147955 Заснавальнік музея беларускага паэта В.Таўлая ў СШ №4 г.Баранавічы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Я.П.Яхонт праводзіць экскурсію ў музеі чэрвень 1992 г., Брэсцкая вобл., Фотахроніка БелТА, В.Мяжэвіч |
![]() |
| 17. Арх. №0-163223 Выкладчык Браслаўскай гімназіі П.А.Шакель падчас занятку з навучэнкай А.Кардэль у камп’ютарным класе люты 1997 г., Віцебская вобл., Фотахроніка БелТА, Я.Казюля |
![]() |
| 18. Арх. №E024229 Настаўнік пачатковых класаў Данілавіцкай СШ Дзятлаўскага раёна Т.Амоўская з першакласнікамі 1 верасня 2003 г., Гродзенская вобл., Фотахроніка БелТА, Н.Абложэй |
![]() |
| 19. Арх. №E003011 Фіналісты конкурсу «Настаўнік года-2004»; сярод іх: настаўнік матэматыкі Дзмітрый Генадзевіч Мацкевіч (1-й злева), дырэктар Аношкаўскай СШ П.В.Ялковіч (2-й злева), настаўнік матэматыкі А.І.Рэдзько (3-я злева), настаўнік інфарматыкі, пераможца конкурсу І.В.Якіменка (4-й злева), (настаўнік матэматыкі З.Я. настаўнік працы В.В.Гузаў (3-ці справа) падчас атрымання знакаў адрознення і грашовых прэмій Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь студзень 2005 г., г.Мінск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Рэспубліка», В.Стралкоўскі |
![]() |
| 20. Арх. №E007069 Выкладчык музыкі школы-інтэрната №5 для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, г.Мінска А. Варцава падчас урока ў 7 «А» класе май 2005 г., г.Мінск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Мінскі кур’ер», В.Заміроўскі |
![]() |
| 21. Арх. №E039110 Настаўнік фізкультуры СШ №25 г.Мінска (школа з інтэграваным навучаннем) І.Кудзелка на занятках у спартыўнай зале снежань 2012 г., г.Мінск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Мінскі кур’ер», Т.Хаміцэвіч |
![]() |
| 22. Арх. №E043667 Выпускніца ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка», настаўнік-лагапед Л.І.Тымановіч-Ярамеева праводзіць занятак па развіцці гаворкі з дзіцем Лізаветай ва ўстанове аховы здароўя «Мінскі гарадскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі» жнівень 2015 г., г.Мінск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Медычны веснік», А.Мікалаеў |
![]() |
| 23. Арх. №E073886 Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Брэсцкай вобласці А.М.Маркевіч (злева) уручае Пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь настаўніку фізікі дзяржаўнай установы адукацыі «Ліцэй №1 імя А.С.Пушкіна г.Брэста» М.М.Макоеду падчас маладога Цэнтра творчасці г.Брэста 1 кастрычніка 2020 г., г.Брэст, Фотатэка рэдакцыі газеты «Заря», А.Шульгач |
























