У Дзяржархіве ў г.Глыбокае адбыўся ўрок для ўдзельнікаў праекта «Юны архівіст»

19 верасня 2026 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае адбыўся першы ў гэтым навучальным годзе ўрок для ўдзельнікаў праекта «Юны архівіст» з дзяржаўнай установы адукацыі «Дзеркаўшчынская базавая школа Глыбоцкага раёна».

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Таццяна Аўласава правяла для дзяцей аглядную экскурсію па архіве, у працэсе якой расказала пра гісторыю архіва, працэс апрацоўкі і ўмовы захоўвання дакументаў, а таксама азнаёміла з дзеючай выставай архіўных дакументаў «Беларускія жанчыны – яркія лёсы», прымеркаванай да Года беларускай жанчыны.

На фота: Падчас правядзення ўрока