Тэма народнага адзінства ў дакументах архіва: прадстаўнікі ЗГА ў г.Маладзечна правялі Адзіны тэматычны ўрок

У рамках святкавання Дня народнага адзінства і рэалізацыі акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі Зональнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна выступілі спікерамі Адзінага тэматычнага ўрока ў гарадскіх школах.

У цэнтры ўвагі апынулася гістарычнае значэнне свята, прымеркаванага да падзей 17 верасня 1939 года. Архівісты паказалі школьнікам, як тэма возз’яднання беларускіх зямель адлюстравана ў сапраўдных дакументах з фондаў установы. Завяршыў сустрэчу кіналекторый: для вучняў прадэманстравалі фільм «Дзень Незалежнасці: храніка беларускай дзяржаўнасці» з фондаў БДАКФФД.

«Такія ўрокі – важная частка нашай работы па патрыятычным выхаванні, – падкрэслілі архівісты. – Пагружаючы школьнікаў у сапраўдную гісторыю праз дакументы, мы дапамагаем ім усвядоміць сваю прыналежнасць да вялікага мінулага народа, зразумець каштоўнасць адзінства і гістарычнай памяці».

На фота: Падчас мерапрыемства.