«Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару». У занальным дзяржаўным архіве ў г.Слуцку прайшлі патрыятычныя мерапрыемствы да Дня народнага адзінства

17 верасня ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку» адбыўся цыкл патрыятычных мерапрыемстваў «Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару», прымеркаваных да Дня народнага адзінства, для вучняў 7 і 8 класаў ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Слуцка» і ДУА «Сярэдняя школа №13 г.Слуцка».

Звяртаючыся да навучэнцаў школ дырэктар архіва Ірына Антонаўна Барадзіна падкрэсліў, што 17 верасня – гэта не проста дата, а падзея, якая аднавіла гістарычную справядлівасць. Свята сімвалізуе непарушнасць межаў і этнічную згуртаванасць беларусаў.

Ірына Антонаўна расказала пра гістарычныя перадумовы ўз’яднання беларускіх зямель, кансалідацыі грамадства, дасягненні сучаснай Беларусі.

Гісторыя няўмольна сведчыць: існаванне моцнай нацыянальнай дзяржавы немагчыма без захавання гістарычнай памяці аб ахвярах, без пачуцця павагі і любові да нашых суайчыннікаў, якія аддалі сваё жыццё за нас з вамі, дзеля адзінай і непадзельнай Беларусі. І таму свята 17 верасня-Дзень народнага адзінства-гэта ўмацаванне нацыянальнай салідарнасці, каб Беларусь навекі была адзінай і непадзельнай. Сам час вярну гэтую дату ў наш каляндар дзяржаўных святаў, а грамадзяне нашай краіны прынялі Дзень народнага адзінства, што называецца, сэрцам.

Падчас мерапрыемставу для навучэнцаў быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Дзень незалежнасці: хронікі беларускай дзяржаўнасці», падрыхтаваны БДАКФФД. Фільм дазволіў навучэнцам наглядна ўбачыць ключавыя этапы станаўлення нашай краіны, заломы гісторыі і суровыя выпрабаванні, праз якія прайшоў беларускі народ на шляху да набыцця суверэнітэту.

На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.