Аб удзеле работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусь ў «Мінскім паўмарафоне – 2026»

6 верасня 2026 г. адбыўся міжнародны Мінскі паўмарафон, у якім прынялі ўдзел больш за 25 тысяч чалавек з 41 краіны. Традыцыйна работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) таксама прынялі ўдзел у гэтым спартыўным мерапрыемстве.

Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок удзельнічаў у забегу на дыстанцыю 10 км. У гэтым годзе добрую традыцыю спартыўнага ладу жыцця падтрымалі і маладыя спецыялісты НАРБ. Архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм НАРБ А.В.Кухарэнка пераадолеў дыстанцыю ў 5 км.

Спартыўнае мерапрыемства традыцыйна было арганізавана на высокім узроўні, выклікала станоўчыя эмоцыі і добрыя ўражанні ў яго ўдзельнікаў.

 

1. Удзельнік Мінскага паўмарафона – намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок
2. Удзельнік Мінскага паўмарафона – намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок
3. Удзельнік Мінскага паўмарафона – намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок
4. Удзельнік Мінскага паўмарафона – архівіст НАРБ А.В.Кухарэнка
5. Удзельнік Мінскага паўмарафона – архівіст НАРБ А.В.Кухарэнка