У Дзень ведаў у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Навагрудку прайшла акцыя «Архівы-Школе»
Працягам першага ўрока «Веды сёння – сіла і працвітанне Беларусі заўтра» для навучэнцаў сярэдняй школы №3 г.Навагрудка імя В.Г.Гаховіч стаў прагляд дакументальнага фільма «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці». У ходзе кіналекторыя навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці, набыцця Рэспублікай Беларусь незалежнасці і дзяржаўнага суверэнітэту, важнасці захавання і прымнажэння традыцый і дасягненняў беларускага народа.
На фота: Падчас правядзення кіналекторыя.
![]() |
![]() |

