Паказ фільма аб Дне Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Рэчыцкім раённым ліцэі ў Дзень ведаў
1 верасня 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і мерапрыемстваў да Дня ведаў супрацоўнікі Рэчыцкага дзяржархіва правялі кіналекторый у Рэчыцкім раённым ліцэі. Увазе навучэнцаў 11-х класаў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці». Стужка падрыхтавана аўтарскім калектывам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і адлюстроўвае асноўныя гераічныя і трагічныя вехі гісторыі беларускага народа на працягу ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў (падзеі Першай і Другой сусветных войн, уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, развіццё рэспублікі ў савецкі перыяд і ў наш час).
![]() |
| 1. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А. Жарносенка расказвае рэчыцкім ліцэістам аб гісторыі беларускай дзяржавы і фільме «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці» |
![]() |
![]() |
| 2-3. У час паказу фільма «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці» |


