Работнікі БДАМЛМ наведалі выставу «Ах, колькі ёсць красы…»
19 жніўня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі Літаратурны музей Максіма Багдановіча, дзе азнаёміліся з персанальнай выставай класіка беларускай карыкатуры Анатоля Гармазы, якую арганізатары назвалі радком з верша класіка: «Ах, колькі ёсць красы».
Выставу прадставіла вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец. Вядомы мастак-карыкатурыст А.Гармаза цяпер адкрыўся гледачам як майстар пейзажа. На выставе прадстаўлены эцюды, напісаныя падчас падарожжаў па прасторах Беларусі. Падчас прэзентацыі куратар выставы акцэнтавала ўвагу наведвальнікаў на тым, як тонка і пранікнёна перададзена мастаком яго глыбокае пачуццё любові да беларускай прыроды. Творы Анатоля Гармазы адрозніваюцца асаблівым лірызмам і перадаюць унікальнасць захаванага моманту.
![]() |
| 1. Куратар выставы І.Мышкавец і мастак А.Гармаза |
![]() |
| 2. Работнікі БДАМЛМ з А.Гармазой |
![]() |
| 3. Работнікі БДАМЛМ з мастаком А.Гармазой і паэтам, журналістам Н.Гальпяровічам |
![]() |
| 4. Падчас прэзентацыі выставы «Ах, колькі ёсць красы…» |



