Аб правядзенні ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» акцыі «Архівы-Школе»

4 жніўня 2026 г. Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку наведалі выхаванцы аздараўленчага лагера сярэдняй школы № 4 г.Навагрудка імя Пятра Аляксеевіча Мазуры.

Пад час экскурсіі дзеці пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, даведаліся аб важнасці захавання дакументаў розных арганізацый, устаноў і асобаў і ролі архівіста ў гэтай справе. Дзеці змаглі разглядзець першыя пасляваенныя дакументы і газеты, што захоўваюцца ў архіве. Яны даведаліся аб выкарыстанні архіўных дакументаў пры правядзенні даследаванняў па гісторыі сваёй сям’і, роднага краю.

Фільм «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», створаны на падставе матэрыялаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, прадэманстраваў актуальнасць выкарыстання архіўных дакументаў для вывучэння гісторыі ўсёй краіны.

 

1. Н.А.Пісарук, загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў, знаёміць з гісторыяй стварэння архіва
2. Дзеці вывучаюць выставу дакументаў, прысвечанай развіццю сацыяльнай сферы Навагрудчыны
3. Дэманстрацыя архіўных дакументаў
4. Прагляд фільма «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці»