Аб правядзенні семінара ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
Сёння ў актавай зале ўстановы «Дзяржархіў Магілёўскай вобласці» спецыялістамі аддзела фарміравання НАФ і справаводства адбыўся семінар на тэму «Архіўнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (са змяненнямі і дапаўненнямі)» для работнікаў арганізацый крыніц камплектавання архіва.
У ходзе правядзення семінара асветлены пытанні, якія датычацца арганізацыйнага і прававога забеспячэння справаводства, правілаў афармлення дакументаў, якія вырабляюцца з дапамогай тэхнічных сродкаў, парадку распрацоўкі, узгаднення і зацвярджэння наменклатуры спраў, працы з дакументамі ў электронным выглядзе, у тым ліку электроннымі дакументамі, і забеспячэння іх захоўвання, парадку перадачы дакументаў у архіў арганізацыі і ў дзяржаўны архіў на пастаяннае захоўванне.
У рамках рубрыкі «Пытанне-Адказ» спецыялісты дзяржархіва адказалі на пытанні ўдзельнікаў семінара.
Пасля завяршэння мерапрыемства для ўдзельнікаў семінара была праведзена аглядная экскурсія па архіве. Госці змаглі азнаёміцца з умовамі захоўвання і выкарыстання архіўных дакументаў, а таксама іх рэстаўрацыяй і аблічбоўкай.
На фота: падчас правядзення семінара на тэму «Архіўнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (са змяненнямі і дапаўненнямі)» і агляднай экскурсіі па архіву
![]() |
