Інтэрв’ю супрацоўнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы газеце «СБ. Беларусь сёння»

28 ліпеня 2026 года Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы наведалі супрацоўнікі рэдакцыі газеты «СБ. Беларусь сёння». Прычынай сустрэчы стала публікацыя пісем часоў Вялікай Айчыннай вайны на сайце «Архівы Беларусі».

Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці і дзяржаўнага ўліку дакументаў Наталля Пачыцкая і археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Сяргей Жарносенка ў бяседзе з карэспандэнтам газеты па Гомельскай вобласці Русланам Праляскоўскім расказалі аб працы архіва з пісьмамі. У прыватнасці, аб выяўленні пісем у фондах архіва, аб пошуку весткаў аб іх аўтарах – удзельніках вайны і не толькі. Было падкрэслена значэнне такіх дакументаў для грамадства і дзяржавы як каштоўных гістарычных і біяграфічных крыніц. Таксама супрацоўнікі архіва падзяліліся планамі далейшай працы з пісьмамі ваенных гадоў: стварэнне віртуальных выставак, публікацыя зборніка архіўных дакументаў з тэкстамі пісем і інфармацыяй аб іх аўтарах.

 

1-6. У час інтэрв’ю супрацоўнікаў Рэчыцкага дзяржархіва газеце «СБ. Беларусь сёння»