Сустрэча з удзельнікамі школьнага лагера Дзяржынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства ў вёсцы Станькова
14 ліпеня 2026 года архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінофотафонадакументау Кучар Андрэй Валер’евіч у рамках акцыі «Архівы – школе» правёў кіналекторый для выхаванцаў лагеру у Дзяржынскім цэнтры турызму і краязнаўства, які знаходзіцца ў вёсцы Станькова.
У час сустрэчы Андрэй Кучар расказаў дзецям аб рабоце архіва, падрабязна спыніўшыся на яго структуры і задачах. Ён акцэнтаваў увагу на відах дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве, метадах іх сістэматызацыі і забеспячэнні захаванасці. Было падрабязна растлумачана значэнне архіўных матэрыялаў для навуковых і дакументальных даследаванняў, а таксама для выхавання падрастаючага пакалення.
Напрыканцы мерапрыемства работнік архіва паказаў дакументальны фільм пра Бярэзінскі біясферны запаведнік, створаны на аснове кінадакументаў з фондаў архіва. Для дзяцей гэта стала новым і вельмі займальным досведам – фільм не толькі пазнаёміў рабят з прыроднай прыгажосцю запаведніка, але і выклікаў у іх мноства пытанняў. Школьнікі з цікавасцю задавалі свае пытанні аб месцы здымкі, жывёлах і раслінах Бярэзінскага запаведніка, а таксама аб рабоце архівістаў, дзякуючы якім быў створаны фільм.
Мерапрыемства стала важным укладам у асветніцкую работу, пашырэнне ведаў аб прыродзе і культуры, а таксама садзейнічала развіццю цікавасці ў маладога пакалення да гісторыі і аховы навакольнага асяроддзя.
![]() |
| 1. Кучар Андрэй, архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі, выступае перад удзельнікамі школьнага лагера ў Цэнтры турызму і краязнаўства, вёска Станькова, 14 ліпеня 2026 г. |
![]() |
| 2. Удзельнікі школьнага лагера ў Цэнтры турызму і краязнаўства глядзяць дакументальны фільм, вёска Станькова, 14 ліпеня 2026 г. |

