Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна архіўнага занятку для навучэнцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы – школе»
7 ліпеня 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна быў праведзены архіўны занятак для навучэнцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы – школе». Падчас наведвання архіва дзеці пазнаёміліся з экспазіцыяй выставачнай залы, прынялі ўдзел у віктарынах «Захавальнікі часу», «Адгадай гукі і прадметы», складалі пазлы з назвамі архіўных спраў, а таксама пісалі пёрамі.
На фота: Навучэнцы дзіцячага сацыяльнага прытулку ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна г.Гродна» пад час наведвання архіва.
![]() |
