3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, на плошчы Перамогі ў Бабруйску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, поўнае глыбокага сэнсу і падзякі

Памяць – гэта не проста словы. Гэта нітка, якая злучае мінулае і сучаснасць. Мы ўзгадваем тых, хто цаной жыцця падарыў нам свабоду, хто верыў у мірнае неба і абараніў наша права быць незалежнымі. Іх подзвіг назаўжды ўпісаны ў летапіс горада Бабруйска і ў нашыя сэрцы.

У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўніцтва горада, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый. Прысутныя ўшанавалі герояў ускладаннем кветак да помніка-танку на магіле генерала Б.С.Бахарава і да брацкай магілы воінаў Савецкай арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. Кожны букет, кожная схіленая галава сёння казалі: «Мы памятаем. Мы ганарымся».

Пакуль жывая памяць – жывыя і яны. З Днём Незалежнасці!

 

1. Трэцяя злева на права дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» Алена Заяц
2-3. Удзельнікі мерапрыемства
4-5. Помнік-танк на магіле генерала Б.С.Бахарава і брацкая магіла воінаў Савецкай арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945гг.