Выставачны праект Дзяржаўнага архіва Мінскай Вобласці прадставілі на Кургане Славы ў Дзень Незалежнасці
3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, на мемарыяльным комплексе «Курган Славы» прайшлі маштабныя святочныя праграмы. Для інфармацыйнага суправаджэння свята Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прадаставіў Мінскай абласной арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржустаноў перасовачную банэрную гісторыка-дакументальную выставу «Мінская вобласць – сэрца Вялікай Беларусі».
Перасоўныя тэматычныя банеры былі гарманічна ўбудаваны ў інтэрактыўную лакацыю.
Сумесная ініцыятыва стала выдатным прыкладам паспяховага ўзаемадзеяння Дзяржархіва і Мінскай абласной арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржустаноў у рамках маштабных дзяржаўных свят.
![]() |
![]() |

