Адкрыццё ўнікальнай экспазіцыі «Вера. Служэнне. Подзвіг» у Беларускім дзяржаўным культурным цэнтры духоўнага Адраджэння
2 ліпеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным культурным цэнтры духоўнага Адраджэння адкрылася ўнікальная экспазіцыя «Вера. Служэнне. Подзвіг», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і культурным цэнтрам духоўнага Адраджэння. Выстава падрабязна распавядае пра малавядомы подзвіг прадстаўнікоў духавенства, якія са зброяй у руках і словам Божым змагаліся супраць акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
На адкрыцці з прывітальным словам выступілі Настаяцель Усіхсвяцкага прыхода г.Мінска протаіерэй Фёдар Поўны і намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка і навуковы супрацоўнік ДУ «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» Е.І.Харашэвіч распавялі пра падрыхтоўку выставы.
Упершыню шырокай публіцы прадстаўлены ўнікальныя архіўныя матэрыялы, якія доўгі час знаходзіліся пад грыфам «Сакрэтна». Сярод ключавых экспанатаў — узнагародныя і асабістыя карткі святароў-партызан, спісы асабовага складу, а таксама даведкі і характарыстыкі, напісаныя камандзірамі партызанскіх атрадаў аб садзейнічанні царкоўных прыходаў з падполлем. У вітрынах суседнічаюць архіўныя дакументы, царкоўныя прадметы і элементы багаслужбовага адзення. Важнай часткай выставы сталі рэдкія асабістыя фотаздымкі з сямейных і царкоўных архіваў.
Экспазіцыя апавядае пра арганізацыю выратавання мірных жыхароў, дапамогу параненым і непасрэдны ўдзел святароў у баявых аперацыях. Выстава распавядае пра людзей, якія ва ўмовах найцяжэйшага выбару змаглі сумясціць пастырскі абавязак і абарону Радзімы.
![]() |
| 1. Афіша выставы |
![]() |
| 2. З прывітальным словам выступіў настаяцель Усіхсвяцкагп прыходу г.Мінска протаіерэй Фёдар Поўны |
![]() |
| 3. З прывітальным словам выступіў муфтый Шабановіч Абу-Бекір Юх’янавіч |
![]() |
| 4. З прывітальным словам выступіла намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава |
![]() |
| 5. На адкрыцці выставы выступіў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі В.Ф.Гігін |
![]() |
| 6. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк уручыў выданні архіва настаяцелю Усіхсвяцкагп прыходу протаіерэю Фёдару Поўнаму |
![]() |
| 7. Навуковы супрацоўнік Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння Е.I.Харашэвіч распавяла аб падрыхтоўцы выставы |
![]() |
| 8. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка распавяла аб унікальных дакументах, прадстаўленых на выставе |
![]() |
| 9. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка падарыла копіі архіўных дакументаў аднаму з нашчадкаў святара – удзельніка партызанскага руху |
![]() |
| 10. Экспазіцыя выставы |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 11-15. Знаёмства наведвальнікаў выставы з архіўнымі дакументамі |
![]() |
![]() |
![]() |
| 16-18. Архіўныя дакументы на выставе |
















