Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

2 ліпеня 2026 года, напярэдадні Дня Незалежнасці нашай краіны супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» прынялі ўдзел у мітынгу «Мы, беларусы – мірныя людзі!», які адбыўся ля мемарыяльнага комплексу «Курган Славы».

А ўжо 3 ліпеня 2026 года, паводле добрай традыцыі, на плошчы Леніна сабралася вялізная колькасць жыхароў і гасцей горада Мазыра, у тым ліку і супрацоўнікі архіўнай установы, каб адзначыць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята нагадвае нам усім аб каштоўнасці суверэнітэту, аб сіле нашага народа і аб тых пакаленнях, якія будавалі і абаранялі нашу Радзіму. Мы ганарымся багатай гісторыяй нашай краіны, яе культурнай спадчынай, стойкасцю і мудрасцю беларускага народа. Мы ганарымся тым, што жывем у дзяржаве, якая шануе традыцыі, імкнецца да прагрэсу і будуе будучыню на прынцыпах міру і стварэння.

 

1-3. Ускладанне кветак на мемарыяльным комплексе «Курган Славы»
4-6. Святочныя мерапрыемствы на плошчы Леніна