Занальным дзяржаўным архівам у г.Полацку падрыхтавана віртуальная выстава дакументаў «Курган Бяссмяротнасці: рукатворны помнік»

У паўднёвай частцы горада Полацка, на левым беразе ракі Заходняя Дзвіна, у 1966 годзе жыхарамі горада пабудаваны Курган Бяссмяротнасці.

Курган Бяссмяротнасці – гэта помнік, створаны рукамі тысяч людзей, жывое ўвасабленне народнай памяці і падзякі, у памяць аб жыхарах Полацка і Полацкага раёна, якія загінулі ад рук гітлераўцаў у Вялікай Айчыннай вайне, а таксама аб салдатах Савецкай Арміі, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На Курган была прывезена зямля з брацкіх магіл Аршанскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Лепельскага, Полацкага, Расонскага, Шумілінскага, Ушацкага раёнаў, з Брэсцкай крэпасці, з магіл савецкіх салдат у Альшанах у Празе. Курган (вышыня 10 метраў) дамінуе над наваколлем. Каля падножжа кургана гарыць Вечны агонь, пад мармуровай плітой замураваны завяшчанне моладзі 2017 года нашчадкам, а на іншай мармуровай пліце высечаны памятны надпіс. Ад Кургана да Заходняй Дзвіны пракладзена бетонная лесвіца, якая вядзе ў парк 50-годдзя Савецкай улады.

Назва выставы «Курган Бяссмяротнасці: рукатворны помнік» гаворыць сама за сябе, мы запрашаем вас зірнуць на гісторыю гэтага выбітнага месца праз прызму працы, энтузіязму і яднання яго стваральнікаў.

На гэтай выставе архіўныя дакументы раскрываюць перад намі гісторыю нараджэння гэтага сімвала. Тут прадстаўлены матэрыялы, якія раскажуць пра тое, як ідэя набывала форму.

Гісторыя стварэння Кургана была запісана Анатолем Уладзіміравічам Сцяпанавым, на момант будаўніцтва працаваў рэдактарам Полацкага раённага радыё.