Правядзенне семінара для прадстаўнікоў тэрытарыяльных архіваў

22 чэрвеня 2026 г. вядучым архівістам аддзела справаводства і фарміравання НАФ Гардзейка І.М. быў праведзены семінар на тэму «Арганізацыя работы тэрытарыяльных архіваў» для прадстаўнікоў тэрытарыяльных архіваў зоны абслугоўвання дзяржархіва: г.Баранавічы і Баранавіцкі раён, Івацэвіцкі і Ляхавіцкі раёны. На семінары былі абмеркаваны пытанні па спецыфіцы дзейнасці тэрытарыяльных архіваў у адпаведнасці з Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі работы тэрытарыяльных (гарадскіх і раённых) архіваў.

Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа для супрацоўнікаў архіваў быў арганізаваны прагляд фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Удзельнікі семінара і супрацоўнікі дзяржархіва ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

 

1-2. Правядзенне семінара «Арганізацыя работы тэрытарыяльных архіваў»
3. Прагляд фільма «Крэпасць-герой»