Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, прайшоў на мемарыяльным комплексе ў Слуцку
22 чэрвеня 2026 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку» прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, які прайшоў на мемарыяльным комплексе ў Слуцку.
22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. 85 гадоў аддзяляюць нас ад таго чэрвеньскага світання 1941 года. Але з кожным годам, з кожным днём мы вастрэй ўсведамляем веліч подзвігу нашага народа і жахлівасць злачынстваў, учыненых на нашай зямлі. Беларуская зямля палітая крывёю. Кожны трэці жыхар Беларусі загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта не проста лічбы. Гэта мільёны лёсаў-мужоў і жонак, старых і дзяцей.
Ужо ў першы дзень вайны савецкі народ зрабіў свой выбар: быць у хвіліну небяспекі разам са сваёй Айчынай, стаяць за яе да смерці. І выстаяў: выпрабаванні ваеннай пары да гэтага часу з’яўляюцца для нас незгасальным прыкладам трываласці нацыянальнага духу, неймавернай адвагі і ахвярнасці дзеля роднай зямлі.
22 чэрвеня пазначаны ў календары нашай нацыянальнай гісторыі як Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Але гэта яшчэ і Дзень папярэджання і напамінку. Праўду аб гэтай вайне, пра спробу знішчыць нас як нацыю мы будзем адстойваць, не дамо яе перайначыць і сказіць, не дапусцім апаганьвання памяці загінуўшых.
Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых, да Вечнага агню і брацкіх магіл усклалі кветкі.
На фота: Мітынг-рэквіем на мемарыяльным комплексе ў г.Слуцку.
![]() |
