Маладыя архівісты НГА Беларусі дакрануліся да жывой гісторыі на адкрыцці выставы «Помні 1941-ы»

Для маладых архівістаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі 19 чэрвеня 2026 г. стаў асаблівым днём. Ангеліна Латышава, Аліна Шкарына, Ганна Ерамёнак і Лізавета Матылевіч наведалі адкрыццё часовай экспазіцыі «Помні 1941-ы», якое адбылося ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Для дзяўчат, чыё пакліканне – берагчы мінулае, гэтая выстава стала сапраўдным апусканнем у адну з самых грозных старонак нашай гісторыі.

Выстава пераносіць гледачоў у трагічнае, але гераічнае лета 1941 года. Яна расказвае пра апошнія мірныя хвіліны, якія ў імгненне абарвала вайна, і пра першы, самы цяжкі час абароны беларускай зямлі.

Перад гасцямі ажываюць лёсы простых людзей, якія першымі ўсталі на шляху ворага. Унікальныя дакументы, пажоўклыя франтавыя лісты, рэдкія фатаграфіі і асабістыя рэчы абаронцаў Радзімы. Кожны экспанат тут – гэта маўклівы, але магутны сведка мужнасці і стойкасці.

Выстава заклікана нагадаць пра святы подзвіг савецкіх воінаў і мірных жыхароў, якія прынялі на сябе ўдар фашысцкай Германіі, і паказаць маладому пакаленню, якім вялікім коштам было заваявана мірнае жыццё.

Для маладых супрацоўніц архіва гэты візіт стаў важнай прафесійнай і асабістай падзеяй. Спецыялісты, якія кожны дзень працуюць з архіўнымі дакументамі, разумеюць, як важна берагчы гістарычную спадчыну нашай краіны. Такія мерапрыемствы дапамагаюць захаваць жывую сувязь пакаленняў і не забывацца про кошт міру.

 

1. Супрацоўнікі НГА Беларусі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
2. Падчас агладу экспазіцыі музея
3. Экспазіцыя музея