Аб правядзенні мерапрыемства з выхаванцамі аздараўленчага лагера ДУА «Сярэдняя школа №6 г.Мазыра»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 19 чэрвеня 2026 года для выхаванцаў аздараўленчага лагера дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №6 г.Мазыра» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» было арганізавана мерапрыемства, прысвечанае 85-й гадавіне з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны «Той самы першы дзень вайны». Падчас мерапрыемства рабятам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Крэпасць герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Пасля прагляду фільма рабята з вялікай цікавасцю прынялі ўдзел у экскурсіі па архіўнай установе, арганізаванай для іх супрацоўнікамі архіва.

 

1-3. Падчас правядзення мерапрыемства
4-5. Падчас прагляду дакументальнага фільма
6-9. Экскурсія па архіўнай установе