Аб правядзенні мерапрыемства з выхаванцамі лагера працы і адпачынку «Патрыёт» ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Мазыра»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 18 чэрвеня 2026 года ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» наведалі выхаванцы лагера працы і адпачынку «Патрыёт» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Мазыра». Для рабят было арганізавана правядзенне тэматычнага мерапрыемства «А наперадзе была цэлая вайна», прысвечанага 85-й гадавіне з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у заключэнні якога іх увазе быў прадстаўлены дакументальны фільм «Крэпасць герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

У праграму сустрэчы таксама была ўключана экскурсія па архіўнай установе, дзякуючы якой дзеці даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы, аб складзе і змесце дакументаў, якія захоўваюцца ва ўстанове, і аб умовах іх захоўвання.

 

1-5. Падчас правядзення мерапрыемства
6-8. Падчас прагляду дакументальнага фільма
9-12. Экскурсія па архіўнай установе