Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь выступіў спікерам на Адзіных днях інфармавання ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Міністэрстве па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь

16 чэрвеня 2026 года намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок прыняў удзел у якасці спікера ў Адзіных днях інфармавання (далей – АДI) у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і ў Міністэрстве па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Тэмай АДІ стала «Памяць у імя будучыні (да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны)».

У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь для слухачоў і выкладчыкаў С.В.Кулінок выступіў з дакладам аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама для наведвальнікаў была прадстаўлена банэрная выстава «Выстаялі і перамаглі» і прадэманстраваны дакументальны фільм «Крэпасць-герой».

У Міністэрстве па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь для работнікаў цэнтральнага апарата С.В.Кулінок прадставіў банэрную выставу «Край мужнасці і славы», а таксама выступіў на тэму АДI.

 

1-3. Выступленне С.В.Кулінка ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
4-5. Прадстаўленне банэрнай выставы «Край мужнасці і славы» ў Міністэрстве па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь