Экскурсія без лішніх слоў

Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшла экскурсія для прадстаўнікоў Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх».

Экскурсанты ўбачылі, як захоўваюцца і выкарыстоўваюцца архіўныя дакументы. Асаблівую цікавасць і жывое абмеркаванне ўдзельнікаў экскурсіі выклікала банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся» і працэс алічбоўкі дакументаў.

Дзякуючы прафесійнаму сурдаперакладчыку госці змаглі пазнаёміцца з дакументальным фільмам «Крэпасць-герой».

Правядзенне такіх інклюзіўных экскурсій – важны крок у бок павышэння даступнасці архіва для ўсіх катэгорый грамадзян. Гэта дае магчымасць людзям з парушэннямі слыху далучыцца да гісторыі нароўні з іншымі карыстальнікамі і гасцямі архіва.

 

1-2. Прадстаўнікі Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх» падчас наведвання архівасховішча.
3-4. Госці падчас вывучэння банэрнай выставы.
5. Прадстаўнікі Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх» у лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў.
6-7. Экскурсанты знаёмяцца са стэндавай выставай у актавай зале архіва.
8. Падчас прагляду дакументальнага фільма «Крэпасць-герой»