Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №27 імя В.В.Юртава г.Гродна» ў рамках акцыі «Архівы – школе»

17 чэрвеня 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна былі праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №27 імя В.В.Юртава г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы – школе». У час наведвання архіва школьнікі атрымалі ўяўленне аб складзе архіўных фондаў, убачылі шэраг каштоўных архіўных матэрыялаў, азнаёміліся з экспазіцыяй выставачнай залы і прагледзелі тэматычны фільм, створаны БДАКФФД. Завяршальным этапам мерапрыемства стала назіранне за працэсам рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

На фота: Навучэнцы прышкольнага лагера пад час наведвання архіва.