«Галоўным яго талентам была чалавечнасць» – да 100-годдзя з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Яроменкі (старэйшага), акцёра тэатра і кіно, народнага артыста БССР, народнага артыста СССР

 

17 чэрвеня 2026 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Яроменкі (старэйшага), акцёра тэатра і кіно, народнага артыста БССР, народнага артыста СССР.

Больш за трыццаць гадоў Мікалай Мікалаевіч Яроменка аддаў купалаўскай сцэне. Менавіта тут ён стварыў каларытныя вобразы Заслонава ў спектаклі «Константин Заслонов», а п’есе А.Маўзона, Бертмана ў спектаклі па п’есе В.Шэкспіра «Конец – делу венец», а за выкананне ролі ў спектаклі «Мудромер» па п’есе М.Матукоўскага М.М.Яроменку быў удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР. На шырокім экране гледачы запомнілі яго Івана Субоціна ў фільме «Вечный зов», Аляксея Паўлава ў фільме «Люди и звери», дыпламата Русанава ў фільме «Москва-Генуя», Аляксандра Мікалаевіча ў фільме «Сын за отца».

На YouTube-канале БДАКФФД да 100-годдзя з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Яроменкі (старэйшага) размешчаны промаролік да выставы «Галоўным яго талентам была чалавечнасць».

У дадзены момант у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафнадакументаў захоўваецца каля 20 адзінак уліку фотадакументаў з 1960 па 1999 гг. і больш за 30 адзінак уліку кінадакументаў з 1964 па 2000 гг., 7 адзінак уліку фонадакументаў з 1965 па 1980 гг., звязаных з творчасцю Мікалая Мікалаевіча Яроменкі (старэйшага).

Фотадакументы прадстаўлены партрэтнымі здымкамі акцёра, фатаграфіямі, якія захавалі акцёра падчас спектакляў на тэатральнай сцэне і кіназдымках, а таксама фатаграфіямі, зробленымі падчас з’ездаў тэатральных дзеячаў, парламенцкіх сустрэч і гэтак далей.

Убачыць акцёра на экране можна праглядаючы сюжэты кіначасопісаў «Савецкая Беларусь», «Мастацтва Беларусі» і дакументальных фільмаў «Купалаўцы», 1968 г., «Фильм длиною в полвека», 1974 г., «Жизнь зовет», 1984 г., «Фестиваль, фестиваль», 1985 г., «Антракт», 1989 г., «Фрэгат Мельпамэны», 1995 г. і іншыя.

Непасрэдна творчасці і жыццёваму шляху Мікалая Мікалаевіча Яроменкі (старэйшага) былі прысвечаны фільмы «Нястрачаны час», 1996 г. і «Автопортреты. Николай Еременко», 2000 г.

У 2001 г. рэжысёр У.Дудзін у памяць аб акцёры зняў фільм «Николай Николаевич Еременко-старший. Послесловие». Фільм здымаўся пры актыўным удзеле і падтрымцы сына акцёра Мікалая Мікалаевіча Яроменкі (малодшага).

У фанатэцы архіва захоўваюцца запісы радыёперадач «Страницы творчества», 1965 г., «Близкае сэрцу», 1975 г., «У святле рампы», 1977 г. «Поклон тебе, театр», 1980 г. «Флагман белорусского искусства», 1980 г., звязаныя з творчасцю М.М.Яроменка (старэйшага).

Творчы дыяпазон М.М.Яроменка (старэйшага) быў вельмі шырокім. Ён ствараў розныя, непаўторныя, вельмі рознабаковыя сцэнічныя тыпы і характары. Асабліва добра на сцэне і на экране яму атрымоўваліся выявы людзей па натуры суцэльных, валявых, дужых духам, упэўненых у абавязковай перамозе дабра над злом.

Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы) пайшоў з жыцця 30 чэрвеня 2000 г. на 75-м годзе жыцця ад трэцяга інфаркту. Пахаваны на Усходніх могілках г.Мінска.

 

1. Арх. №2-1043 Н.Н.Яроменка, заслужаны артыст БССР, акцёр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў ролі Рыхарда Кітса ў спектаклі «Востраў Афрадыты» А.Парніса/партрэт/
1960 г., г.Мінск, Фота
2. Арх. №0-035353 Сцэна са спектакля паводле п’есы А.Парніса «Востраў Афрадыты» ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы; у ролях: Рычард Кітс – заслужаны артыст БССР М.М.Яроменка, Ральф Оўэнс – артыст Ю.І.Шумакоў, Кэт Петэрсан – заслужаная артыстка БССР З.І.Браварская
1960 г., г.Мінск, Фотатэка БелАКС
3. Арх. №1-026430 Падчас здымак мастацкага фільма «Першыя выпрабаванні» паводле трылогіі «На расстанях» Якуба Коласа; на пярэднім плане злева направа: народны артыст БССР А.Ф.Кістаў у ролі бацькі Уладзіміра, заслужаны артыст БССР М.М.Яроменка ў ролі Тадорыка, студэнтка Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі Н.М.Кусцінская ў ролі Ядвісі
/1960-1961 гг. «Беларусьфільм»
4. Арх. №1-004666 Артыст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы, заслужаны артыст БССР М.М.Яроменка за чытаннем лістоў, атрыманых ад гледачоў
30 кастрычніка 1962 г., г.Мінск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва»
5. Арх. №0-045448 Сцэна са спектакля «Зыбучыя пяскі» паводле п’есы польскага драматурга П.Хайноўскага ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы; у ролях: Ядвіга – артыстка Г.А.Арлова, Парэмскі – заслужаны артыст БССР М.М.Яроменка
1 снежня 1962 г., г.Мінск, Фотатэка БелТА, І.Змітровіч
6. Арх. №1-002355 Сцэна са спектакля па п’есе англійскага драматурга В.Шэкспіра «Канец – справе вянок» у пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы; у ролях: Французскі кароль – артыст Р.С.
7. Арх. №0-108327 М.М.Яроменка, народны артыст БССР /партрэт/
1970 г., г.Мінск, Калекцыянер В.Кітас
8. Арх. №1-013763 Сцэна са спектакля «Без віны вінаватыя» паводле п’есы А.Астроўскага ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы; у ролях: Атрадзіна – заслужаная артыстка БССР Т.М.Аляксеева, Цураў – народны артыст БССР М.М.Яроменка
1971 г., г.Мінск, Фотатэка Грамадскага аб’яднання Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
9. Арх. №0-110748 Сцэна з тэлеспектакля «Людзі на балоце» паводле рамана І.П.Мележа; у ролях: Глушачыха – народная артыстка БССР В.М.Пола, Глушак – народны артыст БССР З.Ф.Стомма, Міканор – народны артыст БССР М.М.Яроменка
1974 г., г.Мінск, Фотатэка БРРТЦ
10. Арх. №1-023386 Народны артыст БССР М.М.Яроменка ў ролі дзядулі Сашы Баграціёна (злева) і народны артыст РСФСР В.П.Басаў у ролі бацькі Каці Шумейкі падчас здымак мастацкага фільма «Расклад на паслязаўтра»
97/197 Фотатэка Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»
11. Арх. №1-006702 Выступленне старшыні прэзідыума праўлення Беларускага тэатральнага аб’яднання, народнага артыста БССР М.М.Яроменкі на адкрыцці VII з’езда аб’яднання
1981 г., г.Мінск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», В.Крук
12. Арх. №E022853 Кадр з мастацкага фільма «Адступнік»; у ролі Дорона (злева) – народны артыст БССР М.М.Яроменка
1987 г., Дзяржфільмафонд Азербайджана
13. Арх. №0-130297 М.М.Яроменка, артыст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, народны артыст СССР /партрэт/
1990 г., г.Мінск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Звязда», Я.Пясецкі
14. Арх. №0-164224 Народны артыст СССР М.М.Яроменка віншуе стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі на канцэрце ў Маладзёжным тэатры эстрады ў г.Мінску
Чэрвень 1997 г., г.Мінск, Фотахроніка
15. Арх. №0-164100 Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь В.П. гэтым працэсе Парламента» ў г.Мінску
28 мая 1998 г., г.Мінск, Фотахроніка БелТА, Г.Сямёнаў
16. Арх. №0-152893 М.М.Яроменка, народны артыст СССР, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па сацыяльных пытаннях /партрэт/
2000 г., г.Мінск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Рэспубліка», А.Кушнер