Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь правёў экскурсію для супрацоўнікаў Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС

9 чэрвеня 2026 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбылася экскурсія для супрацоўнікаў Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС. Удзельнікі экскурсіі азнаёміліся з выстаўкамі «Жанчыны Вялікай Перамогі» і «Нам не забыць чэрвеньскі гэты дзень…».

З прывітальным словам выступіў намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. Святаслаў Валянцінавіч Кулінок. Ён распавёў пра вялікую працу, якая праводзіцца ў архіве ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.

Загадчыца аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ Маргарыта Анатолеўна Старастэнка правяла экскурсію па архіве, расказала пра яго гісторыю, склад і асаблівасці захоўвання дакументаў. Падчас экскурсіі наведвальнікі азнаёміліся з архіўнымі дакументамі пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, гісторыю партызанскага руху, пра злачынствы нямецкіх акупацыйных улад супраць цывільнага насельніцтва і пра вываз мірных жыхароў БССР на прымусовыя работы ў Германію.

Госці таксама наведалі чытальную залу НАРБ i архівасховішчы, дзе ім былі прадстаўлены дакументы партызанскіх фарміраванняў, эталоны Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь.

 

1. З прывітальным словам выступае намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулинок
2. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка распавядае пра гісторыю НАРБ
3. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі
4. Удзельнікі экскурсіі знаёмяцца з архіўнымі дакументамі
5. Удзельнікі экскурсіі ў архівасховішчы НАРБ
6. Удзельнікі экскурсіі ў архівасховішчы НАРБ