Аб правядзенні інфармацыйнай гадзіны «Гісторыя архіўнай службы Беларусі» і экскурсіі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»
9 чэрвеня 2026 года, у рамках Міжнароднага тыдня архіваў і рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», з навучэнцамі 8 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №21 г.Оршы» загадчыкам аддзела Дзяржархіва ў г.Оршы Марыяй Нікулінай праведзена інфармацыйная гадзіна «Гісторыя архіўнай службы Беларусі».
У ходзе мерапрыемства хлопцы пазнаёміліся з гісторыяй фарміравання і станаўлення архіўнай службы Рэспублікі Беларусь, з існуючай сеткай архіўных устаноў, іх структурай, сферай дзейнасці, зонамі камплектавання архіваў, наяўнасцю архіўных фондаў, асаблівасцямі захоўвання спраў і напрамкамі работы з архіўнымі дакументамі.
Архівістам 1 катэгорыі аддзела выкарыстання дакументаў Юліяй Градоўка была праведзена экскурсія для навучэнцаў установы па стэндавай экспазіцыі выстаўкі архіўных дакументаў «Гераіні ў шынялях. Жыццё як подзвіг» ці «Мужнасць у жаночых руках», прымеркаваная да Года беларускай жанчыны.
У завяршэнні мерапрыемства госці даведаліся аб складзе фондаў, азнаёміліся з работай чытальнай залы, наведалі архівасховішчы, змаглі задаць пытанні і атрымаць адказы спецыялістаў архіва.
![]() |
| 1. Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы М.А.Нікуліна праводзіць інфармацыйную гадзіну для навучэнцаў 8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №21 г.Оршы» |
![]() |
| 2. Архівіст 1-ай катэгорыі аддзела выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы Ю.І.Градаўка праводзіць экскурсію для навучэнцаў 8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №21 г.Оршы» |

