Аб адкрыццi выставачнай экспазiцыi «Купалаўка. Гісторыя ў асобах»
20 мая 2026 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прэзентавалі шырокай публіцы ўнікальную выставачную экспазіцыю «Купалаўка. Гісторыя ў асобах», прысвечаную жанчынам, якія сталі сімваламі беларускай сцэны. Упершыню шырокай публіцы прадстаўлены архіўныя дакументы, якія раскрываюць асабістыя і гераічныя старонкі біяграфій знакамітых актрыс.
Выстава прапануе зазірнуць у жыццё тэатральных прым па-за межамі святла сафітаў. У аснове экспазіцыі – асабістыя лісты па ўліку кадраў, аўтабіяграфіі, анкеты, характарыстыкі, дакументы аб узнагароджаннях і прысваенні ганаровых званняў. У кожным рукапісу захоўваецца асабісты характар, яго можна прасачыць праз почырк, словы, якімі самі гераіні выставы ацэньвалі свае творчыя дасягненні і ўклад у нацыянальную культуру. Значнае месца ў экспазіцыі адведзена дакументам часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія адлюстроўваюць удзел купалавак у партызанскім руху, іх мужнасць і стойкасць у гады, калі прыйшлося апрануць салдацкі шынель замест сцэнічнага касцюма.
У межах культурнай праграмы адбылася творчая сустрэча з легендамі беларускай сцэны — Народнай артысткай БССР Марыяй Георгіеўнай Захарэвіч і Народнай артысткай Беларусі Зінаідай Пятроўнай Зубковай. Падзея выклікала жывую цікавасць у гасцей і стала цэнтральным момантам усёй экспазіцыі. Для наведвальнікаў гэта была рэдкая магчымасць дакрануцца да мінулай эпохі. Актрысы Купалаўскага тэатра выступілі не проста ў ролі ганаровых гасцей, а як галоўныя сведкі гісторыі. Будучы сучасніцамі і калегамі гераінь выставы, яны дзялілі з імі сцэну, грымёркі і пражывалі ключавыя моманты іх жыцця. Праграму мерапрыемства ўпрыгожылі музычныя нумары ў выкананні артыстаў тэатра.
Дадзенай выставай мы спрабуем пачуць жывыя галасы слаўных беларускіх жанчын праз дзесяцігоддзі, убачыць іх не толькі як тэатральных зорак, але і як асоб, моцных духам і адданых сваёй справе жыцця нягледзячы на ўсе выпрабаванні.
Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка азнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з архіўнымі дакументамі.
![]() |
| 1. Афіша выставы |
![]() |
| 2. На адкрыцці выставы |
![]() |
| 3. З прывітальным словам выступае генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Шастакоў Аляксандр Віктаравіч |
![]() |
| 4. З прывітальным словам выступае дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Дземянюк Андрэй Канстанцінавіч |
![]() |
| 5. Перадача копій архіўных дакументаў |
![]() |
| 6. Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка расказвае аб унікальных дакументах, прадстаўленых на выставе |
![]() |
| 7. Музычныя нумары ў выкананні маладых артыстаў тэатра |
![]() |
| 8. Музычныя нумары ў выкананні артыстаў тэатра |
![]() |
| 9. Выступленне народнай артысткі Беларусі Зінаіды Пятроўны Зубавай на адкрыцці выставы |
![]() |
| 10. Выступленне народнай артысткі БССР Марыі Георгіеўны Захарэвіч на адкрыцці выставы |
![]() |
| 11. Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка знаёміць удзельнікаў мерапрыемства з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 12. Знаёмства з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 13. Знаёмства з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 14. Знаёмства з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 15. Калектыў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на адкрыцці выставы |
![]() |
| 16. Калектыў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на адкрыцці выставы |
![]() |
| 17. Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К Дземянюк дорыць кніжныя выданні Народным артысткам |
















