Правядзенне супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» паказу дакументальнага фільма «Крэпасць-герой» у ДУА «Сярэдняя школа № 19 г.Гродна»
21 мая 2026 года супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 19 г.Гродна» быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага да 85-й гадавіны абароны Брэсцкай крэпасці Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Перад пачаткам паказу загадчык сектара публікацыі і археаграфічнай апрацоўкі дакументаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці Вольга Шнэк расказала навучэнцам пра першыя дні Вялікай Айчыннай вайны і гераічнай стойкасці савецкіх салдат, якія абаранялі Брэсцкую крэпасць.
На фота: Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Гродна» падчас прагляду фільма «Крэпасць-герой»
![]() |
