Семінар для спецыялістаў службы дакументацыйнага забеспячэння кіравання Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта і арганізацый раёна
Для спецыялістаў службы дакументацыйнага забеспячэння кіравання Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта і арганізацый раёна, якія з’яўляюцца крыніцамі камплектавання ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» вядучымі архівістамі аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду і справаводства дзяржархіва праведзены семінар на тэму «Сучасныя патрабаванні да арганізацыі справаводства і працы архіваў арганізацый». Семінар арганізаваны дзяржархівам сумесна з Дрыбінскім раённым выканаўчым камітэтам на пляцоўцы райвыканкама.
У ходзе правядзення семінара асветлены пытанні, якія тычацца арганізацыйнага і прававога забеспячэння справаводства, парадку распрацоўкі, узгаднення і зацвярджэння наменклатуры спраў, працы з дакументамі ў электронным выглядзе, у тым ліку электроннымі дакументамі, і забеспячэння іх захоўвання, парадку перадачы дакументаў у архіў арганізацыі і ў дзяржаўны архіў на пастаяннае захоўванне.
У рамках рубрыкі «Пытанне-адказ» спецыялістамі дзяржархіва дадзены адказы на пытанні ўдзельнікаў семінара.
Таксама ўдзельнікам семінара была прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся».
![]() |
| 1. Агульная фатаграфія спікераў і ўдзельнікаў семінара |
![]() |
| 2. Удзельнікі семінара |
![]() |
| 3. Спецыяліст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Петухоў А.В. |


