Удзел супрацоўнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы ў турпаездцы ў Гродна

16 мая 2026 года члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы і іх дзеці наведалі абласны цэнтр Гродна.

У ходзе экскурсіі ўдзельнікі былі пагружаны ў атмасферу «каралеўскага горада», дзе захаваўся буйнейшы ў Беларусі архітэктурны запаведнік. Маршрут спалучаў пешаходную прагулку па гістарычнаму цэнтру, агляд сярэднявяковых замкаў, культавых храмаў і старажытных вулачак (Стары і Новы замкі, Каталіцкі касцёл Святога Францыска Ксаверыя, Барысаглебская (Каложская) царква і іншыя гарадскія аб’екты з асобай культурнай атмасферай).

Самыя яркія і пазітыўныя эмоцыі выклікала наведванне заапарка, калекцыя якога ўражыла не толькі дзяцей, але і дарослых.

У выніку госці з Рэчыцы засталіся задаволеныя паездкай, пакідаючы Гродна з прыемнымі ўражаннямі і ўспамінамі.

Не забудзьцеся ўключыць гук у прайгравальніку!