Удзел работніка Нацыянальнагhttps://archives.gov.by/be/wp-admin/edit.php?post_type=pageа архіва Рэспублікі Беларусь у Рэспубліканскай школе маладых вучоных «Навука – выбар будучыні»

14 I 15 мая 2026 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла Рэспубліканская школа маладых вучоных «Навука – выбар будучыні» (далей – Школа), у якой прыняў удзел работнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.В.Кухарэнка. Мерапрыемства, арганізатарамі якога выступілі Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, было накіравана на папулярызацыю навуковай дзейнасці сярод моладзі, развіццё кадравага патэнцыялу айчыннай навукі і ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж навуковымі арганізацыямі і ўстановамі адукацыі.

Першы дзень працы Школы быў прысвечаны ключавым пытанням арганізацыі навуковай дзейнасці. На пленарным пасяджэнні выступілі прадстаўнікі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, навуковых і інфармацыйна-аналітычных устаноў. Дакладчыкі асвятлілі пытанні падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых кадраў, выкарыстання сучасных інфармацыйных рэсурсаў і падтрымкі маладых навукоўцаў.

Другі дзень працы Школы прайшоў на базе Універсітэта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе працягнулася абмеркаванне актуальных пытанняў навукі ў рамках дзесяці профільных секцый, уключаючы напрамак «Гісторыя і археалогія». Работа дадзенай секцыі была прадстаўлена выступленнямі маладых вучоных, у якіх закраналіся перспектыўныя напрамкі развіцця гістарычных і археалагічных даследаванняў, а таксама пытанні нарматыўнага прававога забеспячэння археалагічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

У ходзе правядзення Школы падкрэслівалася значнасць пераемнасці навуковых традыцый і ўключэння маладых спецыялістаў у рашэнне прыярытэтных задач навукова-тэхналагічнага развіцця краіны. Арганізатары адзначылі, што падобныя мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню актыўнай навуковай супольнасці і ствараюць дадатковыя магчымасці для прафесійнага росту маладых даследчыкаў.

Завяршылася праца Школы ўрачыстым уручэннем сертыфікатаў аб навучанні.

 

1. Падчас прамовы галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук В.Л.Гурскага
2. Удзельнік Рэспубліканскай школы маладых навукоўцаў «Навука – выбар будучыні» А.В.Кухарэнка
3. Праграма Рэспубліканскай школы маладых вучоных «Навука – выбар будучыні» і сертыфікат аб навучанні
4. Дыплом удзельніка Рэспубліканскай школы маладых вучоных «Навука – выбар будучыні»