Дзяржархівам Віцебскай вобласці сумесна з Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэтам арганізаваны кіналекторыі для навучэнцаў

Дзяржархівам Віцебскай вобласці сумесна з раённым выканаўчым камітэтам у рамках акцый «Адкрыты кінаархіў» і «Архівы – школе» ў Бешанковіцкім раённым цэнтры культуры арганізаваны кіналекторыі для навучэнцаў 10 – 11 класаў г.п.Бешанковічы.

У працэсе мерапрыемстваў навучэнцам 9-11 класаў было расказана аб унікальнай Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» і вызваленні г.п.Бешанковічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Для школьнікаў 8 – 9 класаў прайшоў урок мужнасці, прысвечаны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас мерапрыемстваў былі паказаны фільмы «Аперацыя «Баграціён» і «Крэпасць герой» з фондаў БДАКФФД.

Дзякуючы намаганням архівістаў, якія беражліва захоўваюць праўду для нашчадкаў, і кіраўнікам раёна хлопцы змаглі ўсвядоміць, якім страшным коштам і самаахвярнасцю савецкіх воінаў была заваявана наша агульная Перамога.

 

1. Намеснік дырэктара Т.В.Буевіч праводзіць урок мужнасці для навучэнцаў г.п.Бешанковічы
2. У зале падчас мерапрыемства