Памяць пакаленняў: Дзень сям’і ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці

 

У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці 15 мая 2026 г. для супрацоўнікаў адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня сям’і. Для калектыву ўстановы гэтае свята стала магчымасцю звярнуцца да гістарычных вытокаў і абмеркаваць важнасць умацавання сямейнага інстытута як падмурка стабільнай і культурнай спадчыны Беларусі.

Да свята падрыхтавана тэматычная экспазіцыя. На выстаўцы прадстаўлены метрычныя даведкі, статыстычныя даныя, даведкі і выпіскі аб сямейным становішчы, цэннікі на прадукты, акты грамадзянскага стану, якія наглядна паказалі, як на працягу дзесяцігоддзяў афіцыйныя дакументы фіксавалі гісторыю жыцця беларускіх сем’яў.

Цэнтральнай часткай мерапрыемства стала гісторыка-дакументальная выстава-прэзентацыя «Партрэт сям’і ў інтэр’еры часу». Гэты мультымедыйны праект прадэманстраваў трансфармацыю хатняга ўкладу, побыту і матэрыяльнай культуры жыцця людзей на працягу ХХ стагоддзя. Удзельнікі сустрэчы вывучылі рэдкія матэрыялы, якія сфарміравалі зборны вобраз беларускай сям’і праз архіўныя першакрыніцы. І адзначылі, што архіўныя фонды служаць не толькі дакументальнай базай, але і сувязным звяном паміж мінулым і будучым, дапамагаючы захоўваць гістарычную памяць кожнай сям’і.

На фота: Падчас мерапрыемства