Юныя архівісты Жлобіна: заглыбленне ў прафесію і хроніка памяці
13 мая 2026 года ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Жлобіне адбыўся інтэрактыўны ўрок для школьнікаў СШ №9 г.Жлобіна – удзельнікаў пілотнага праекта «Юны архівіст», арганізаваны ў форме пазнавальнага квэста. Мерапрыемства было накіравана на глыбокае знаёмства падрастаючага пакалення з архіўнай справай і папулярызацыю прафесіі архівіста.
Архівіст Ірына Елісеева старанна прадумала кожны этап квэста, каб захапіць навучэнцаў і наглядна паказаць унутраныя працэсы ўстановы.
Па выніках інтэлектуальнага спаборніцтва дырэктар архіва Галіна Дударава ўрачыста ўручыла падзяку ўдзельнікам пілотнага праекта «Юны архівіст», адзначыўшы іх глыбокую пазнавальную цікавасць да архіўнай службы.
Фінальным пунктам сустрэчы стала прэзентацыя сумеснага творчага праекта. Юныя архівісты Марыя Раздымаха і Арына Рубанава сумесна з інжынер-праграмістам дзяржархіва Маргарытай Фелер падрыхтавалі і прадставілі відэаролік «Хроніка часу», створаны з дапамогай штучнага інтэлекту. Відэасюжэт прысвечаны знакаваму земляку – П.А. Карыбскаму, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны і працы, удзельніку легендарнага Парада Перамогі на Краснай плошчы ў 1945 годзе, Ганароваму грамадзяніну горада Жлобіна.
Супрацоўнікі архіва выказалі ўпэўненасць у прадаўжэнні такога плённага супрацоўніцтва паміж архіўнай установай і школай, пажадаўшы рабятам новых поспехаў у вывучэнні айчыннай гісторыі.
Не забудзьцеся ўключыць гук у прайгравальніку!
![]() |
| 1. Супрацоўнікі архіва і ўдзельнікі пілотнага праекта «Юны архівіст» |
![]() |
| 2. Згуртаваная праца навучэнцаў на адным з этапаў квэста |
![]() |
| 3. Падчас прагляду відэасюжэту «Хроніка часу» |
![]() |
| 4. Дырэктар архіва ўшаноўвае удзельнікаў пілотнага праекта «Юны архівіст» |



