Аб правядзенні Занальным дзяржаўным архівам у г.Навагрудку тэматычных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі

Да памятнай даты – 81-ай гадавіны Вялікай Перамогі – ва ўстановах адукацыі г.Навагрудка і Навагрудскага раёна прайшлі тэматычныя мерапрыемствы з праглядам дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», арганізаваныя Занальным дзяржаўным архівам у г.Навагрудку.

Падчас кіналекторыяў навучэнцы школ і каледжаў пазнаёміліся з унікальнымі кадрамі ваеннай кінахронікі, якая распавядае пра першыя цяжкія хвіліны і дні Вялікай Айчыннай вайны, гераічным подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці, які стаў сімвалам стойкасці, непахіснай волі да супраціўлення ўсяго савецкага народа.

На фота: Падчас правядзення тэматычных мерапрыемстваў.