Урачысты сход калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, прымеркаваны да Дня Перамогі і да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
8 мая 2026 года адбыўся ўрачысты сход калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), прымеркаваны да Дня Перамогі і да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
З прывітальным словам да калектыву звярнуўся дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк. Ён распавёў пра важнасць захавання гістарычнай праўды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама распавёў аб мерапрыемствах НАРБ, якія праводзяцца ў рамках святкавання названых дзяржаўных святаў.
Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок выступіў з дакладам аб укладзе Рэспублікі Беларусь і яе ўраджэнцаў у справу Вялікай Перамогі, а таксама расказаў аб асноўных этапах фарміравання галоўных дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.
Калектыву НАРБ быў прадстаўлены відэаролік «AI-History: Жанчынам Вялікай Перамогі прысвячаецца», падрыхтаваны работнікам НАРБ П.А.Голубевай пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткова.
У заключэнне сходу для калектыву НАРБ супрацоўнікам архіва Р.А.Хрыпавым пад акампанемент гітары было выканана папуры з песень ваенных гадоў.
![]() |
| 1. Прывітальнае слова дырэктара НАРБ А.К.Дземянюка |
![]() |
| 2. Калектыў НАРБ падчас урачыстага сходу |
![]() |
| 3. Выступленне С.В.Кулінка |
![]() |
| 4. Прагляд відэароліка калектывам НАРБ |
![]() |
| 5. Выступленне Р.А.Хрыпава |




