У г.Віцебску напярэдадні Дня Перамогі падвялі вынікі рэгіянальнага этапу конкурсу Праекту «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў»

Асноўнай тэмай Праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» з’яўляецца ўвекавечанне памяці ўдзельнікаў Сталінградскай бітвы (1943 г.) і Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» (1944 г.).

Выніковае пасяджэнне журы рэгіянальнага этапа конкурсу адбылося 6 мая 2026 года на базе ДУА «Гімназія нумар 4 г.Віцебска імя М.І.Дзянісенка».

У экспертным абмеркаванні работ і выбары пераможцаў прыняў удзел кіраўнік аддзялення Пасольства Расіі ў Віцебску, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасланнік Ігар Вітальевіч Дземяненка, кандыдат юрыдычных навук.

Падчас пасяджэнняў журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў і глыбокае асэнсаванне тэмы гістарычнага адзінства нашых гарадоў.

 

1-4. Працуе журы рэгіянальнага этапу конкурсу Праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў»
5. Малюнак «Чыстае неба» Чарвяковай Аліны – пераможца ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва» (сярэдняя ўзроставая група).
6. Малюнак «Тры пакаленні» Яроцкай Вікторыі – пераможца ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва» (старэйшая ўзроставая група).
7. Фотакалаж «Сімвал непакоранага горада» Салаўёвай Кіры – пераможца ў намінацыі «Сучасныя візуальныя формы» (старэйшая ўзроставая група).
8. Скульптура «Віцебск памятае» Паўловіч Алены – лаўрэата спецыяльнай прэміі «Памяць» у намінацыі «Выяўленчае мастацтва»