Памяць у дакументальных кадрах: у судзе Жлобінскага раёна прайшоў кіналекторый «Крэпасць-герой»
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных захаванню гістарычнай памяці, супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» правялі тэматычную сустрэчу для калектыву суда Жлобінскага раёна. Асноўнай тэмай мерапрыемства стаў кіналекторый «Крэпасць-герой».
Падчас сустрэчы архівісты прадставілі ўдзельнікам дакументальны фільм, створаны на аснове фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Кінастужка апавядае пра першыя гадзіны і дні Вялікай Айчыннай вайны, гераізм і мужнасць абаронцаў Брэсцкай крэпасці, якія першымі прынялі на сябе ўдар ворага.
Перад пачаткам паказу выступіла супрацоўнік архіва Елісеева І.М., якая адзначыла значнасць архіўных першакрыніц у абароне гістарычнай праўды.
Правядзенне такіх кіналекторыяў у працоўных калектывах раёна стала добрай традыцыяй. Такія сустрэчы нагадваюць аб кошце мірнага неба і важнасці захавання нацыянальнай спадчыны.
На фота: Падчас правядзення дзяржархівам г.Жлобіна кіналекторыя «Крэпасць – герой» для калектыву суда Жлобінскага раёна
![]() |
