Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна агляднай экскурсіі і лекцыі для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №27 г.Гродна» ў рамках акцыі «Архівы – школе»

6 мая 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была праведзена аглядная экскурсія і лекцыя для навучэнцаў 4 класа ДУА «Сярэдняя школа №27 г.Гродна» ў рамках акцыі «Архівы – школе». Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, складам яго дакументаў, а таксама наведалі выставачную залу, дзе ім была прадстаўлена новая выстава «Культурная спадчына пад адкрытым небам» у рамках праекта «Гарады Беларусі». Навучэнцы мелі магчымасць папрактыкавацца ў пісьме гусінымі пер’ямі, а таксама назіраць за працэсам рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

На фота: Навучэнцы пад час наведвання архіва.