У БДАМЛМ паступілі дакументы акцёра, кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі і заслужанага артыста РСФСР
![]() |
Вялізная калекцыя асабістых фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва папоўнілася дакументамі акцёра, кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі і заслужанага артыста РСФСР Уладзіміра Гасцюхіна. Яны паступілі адразу з двух крыніц – ад Валянціны Аляксееўны Сцяпанавай (прадзюсэра, кіназнаўцы, дырэктара Мінскага Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» (1996–2008), дырэктара і заснавальніка фестывалю беларускіх фільмаў у Брэсце (1996–2008), сакратара і сябры Праўлення Міжнароднага аб’яднання кінематаграфістаў славянскіх і праславянскіх народаў, галоўнага каардынатара Міджнароднага кінафестывалю «Залаты Віцязь» ад Рэспублікі Беларусь) і Святланы Мікалаеўны Гасцюхінай (трэцяй жонкі акцёра, мастака-грымёра кінастудыі «Беларусьфільм»).
На фота: Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка, С.М.Гасцюхіна і заг.аддзелам камплектавання БДАМЛМ М.І.Пышынская
![]() |

