Акцыя «Архівы – школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы»
27 красавіка 2026 г. навучэнцы 9 класа ДУА «Гімназі №1 г.Баранавічы» наведалі ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы». Для навучэнцаў правялі тэматычны ўрок, прысвечаны 40-годдзю аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, падчас якога іх пазнаёмілі з віртуальнай выставай «Дзень, які змяніў свет…», падрыхтаванай супрацоўнікамі дзяржархіва і прадэманстравалі фільм «Чарнобыль, хронікі трагедыі», падрыхтаваны БДАКФФД. У завяршэнні для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архівасховішчы.
![]() |
