Аб дэманстрацыі дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва» ўстановай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

27 красавіка 2026 года супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці наведалі ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва», дзе для навучэнцаў 9-га класа былі праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя да 40-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.

Арганізавана віртуальная выстаўка «Чарнобыль-зона адчужэння» па дакументах архіва і прадстаўлены кіналекторый з дэманстрацыяй дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Загадчык аддзела С.М.Брузгіна распавядае пра выставу
2-3. Навучэнцы 9-га класа праглядаюць дакументальны фільм