Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна сходу працоўнага калектыву, прымеркаванага да Сусветнага дня аховы працы
28 красавіка 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна прайшоў сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да Сусветнага дня аховы працы. З дакладам па тэме «Спрыяльнае псіхасацыяльнае працоўнае асяроддзе: шлях да росквіту працаўнікоў і моцнай арганізацыі» перад калектывам выступіла юрысконсульт Шалкевіч Ірына Леанідаўна, падкрэсліўшы думку, што псіхасацыяльнае працоўнае асяроддзе аказвае вялікі ўплыў на здароўе і дабрабыт работнікаў. У завяршэнні збору для калектыва архіва быў паказаны відэаролік «Інструкцыя па ахове працы ў офісе».
На фота: Працоўны калектыў НГАБ ў г.Гродна падчас сходу.
![]() |
