Удзел Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Лідзе ў рэспубліканскай акцыі «Бібліяноч»

24.04.2026 супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Бібліяноч» – культурна-асветніцкай падзеі ў падтрымку жыцця. У рамках гэтага мерапрыемства была прадстаўлена банэрная выстава «Гісторыя Ліды ў кадрах», у аснову якой ляглі фатаграфіі, якія знаходзяцца на захоўванні ў дзяржархіве. Гэтая выстава дазволіла кожнаму наведвальніку зірнуць на горад Ліду праз аб’ектыў часу.

Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць у гараджан рознага ўзросту.

 

1. Супрацоўнікі архіва падчас правядзення мерапрыемства.
2. Наведвальнікі мерапрыемства ля банэрнай выставы.