Аб правядзенні Занальным дзяржаўным архівам у г.Навагрудку тэматычных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Чарнобыльскай трагедыі
Напярэдадні 40-й гадавіны з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» арганізаваны і праведзены ва ўсіх установах адукацыі г.Навагрудка тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя памятнай даце 26 красавіка 1986 г., у тым ліку кіналекторыі з дэманстрацыяй дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі», прэзентацыі стэндавай дакументальнай выставы «Боль Чарнобыля», падрыхтаванай дзяржархівам, дакументы і фотаздымкі якой расказваюць пра цяжкія наступствы катастрофы для Рэспублікі Беларусь і паступовае аднаўленне і развіццё пацярпелых раёнаў.
На фота: Падчас правядзення тэматычных мерапрыемстваў.
![]() |
